Управление внутренних дел минского облисполкома
Управление внутренних дел минского облисполкома Карта сайта

Пресс-центр / Публикации


04.01.2017 Выхаванцаў стаўбцоўскага цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі павіншавалі міліціянеры

 

Цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі, што ў Стаўбцоўскім раёне, адметны тым, што навучальная ўстанова мае даўніх шэфаў, якія лічаць абавязкам сэрца ў канун навагодніх святаў наведваць выхаванцаў цэнтра са сваімі падарункамі. Заўсёды радасць тут – з’яўленне супрацоўнікаў аддзела ўнутраных спраў райвыканкама. А на навагоднім ранішніку і тым больш – разам жа прыйдзе і Дзед Мароз. Аднак дзеці пра гэта не ведаюць і вераць, што цяпер Дзед Мароз сапраўдны. Яго ролю ўжо другі год запар выдатна выконвае ўчастковы інспектар інспекцыі па справах непаўналетніх старшы лейтэнант міліцыі Ілья Рыбак.

– Ужо 15 гадоў супрацоўнікі РАУС з’яўляюцца нашымі шэфамі, – расказвае дырэктар Цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі Святлана Сікорская. – Яны заўсёды ў нас на ражджэственскія святы, да Дня абаронцаў Айчыны, 1 верасня, да Міжнароднага дня інвалідаў. Нам дарагія не толькі іх увага, удзел у лёсе нашых выхаванцаў, падарункі, але і тая надзейнасць, якую мы маем. У нас жаночы калектыў. Часта ўзнікаюць сітуацыі што-небудзь куды-небудзь пераставіць, перанесці. На нашу просьбу супрацоўнікі міліцыі адразу ж адклікаюцца і дапамагаюць нам. Яны аказваюць нам дапамогу і ў выхаваўчай рабоце, граматна і даступна праводзяць з дзецьмі дні бяспекі.

– І мы даражым гэтым супрацоўніцтвам, – уступае ў размову начальнік аддзела ўнутраных спраў райвыканкама палкоўнік міліцыі Іван Мамайка. – Да Дня міліцыі мы таксама атрымліваем падарункі ад цэнтра – прыгожыя мастацкія работы, выкананыя рукамі выхаванцаў цэнтра. Для нас гэтыя падарункі вельмі дарагія.

У святочнай зале з навагодняй ёлкай гасцей сустракалі педагогі, дзеці і іх бацькі. Вясёлая навагодняя праграма ўсіх аб’яднала, злучыла ў цёплых пачуццях. Безумоўна, самым прыемным момантам для дзяцей было атрыманне падарункаў ад Дзеда Мароза.

Аддзел міліцыі прадугледзеў адрасную фінансавую дапамогу сем’ям, у якіх выхоўваюцца дзеці-інваліды. Канверты ўручыла бацькам старшы інспектар групы кадраў маёр міліцыі Ала Сцефановіч, якая была ў свой час ініцыятарам такога шэфскага супрацоўніцтва аддзела міліцыі з цэнтрам карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі. Разам з Іванам Мамайкам і Алай Сцефановіч на дабрачынным ранішніку прадстаўляў РАУС і старшы інжынер групы сувязі лейтэнант міліцыі Дзмітрый Скачко. Бацькі выказвалі словы ўдзячнасці супрацоўнікам РАУС за атрыманыя канверты – такая грашовая адрасная дапамога аказваецца ўжо не першы раз.

 

Дырэктару цэнтра Святлане Сікорскай ад калектыву РАУС была ўручана ікона Збавіцеля. У сваім віншавальным слове начальнік міліцыі Іван Мамайка зрабіў акцэнт на тым, што праца педагогаў у гэтай навучальнай установе складаная, патрабуе пастаяннага душэўнага ўдзелу, цярпення і праяўлення любові.

Святлана ЖЫБУЛЬ

 

 


Перейти к полному списку »
В начало
Карта сайта