Управление внутренних дел минского облисполкома
Управление внутренних дел минского облисполкома Карта сайта

Пресс-центр / Публикации


16.06.2017 Імгненна зрэагавалі – ад бяды ўратавалі

 

Нарад у саставе інспектараў дарожна-патрульнай службы Уладзіміра ШЫЛЫ і ўчастковага Аляксандра СЕНАЖАЦКАГА (на здымку злева направа) рухаўся ў накірунку РАУС. І пры пад’ездзе яны заўважылі ў доме насупраць на балконе на першым паверсе дым і «языкі» полымя, якое хутка распаўсюджвалася, так як памяшканне было захламлена рознымі рэчамі. Праваахоўнікі зрэагавалі імгненна. Уладзімір схапіў вогнетушыцель з машыны і накіраваў струмень у бок узгарання, а Аляксандр выклікаў выратавальнікаў. Але да моманту іх прыбыцця на месца супрацоўнікі РАУС ужо здолелі лакалізаваць ачаг. Прычыны здарэння высвятляюцца. Але відавочна адно, калі б ні аператыўныя дзеянні Уладзіміра Шылы і Аляксандра Сенажацкага, сітуацыя для жыхароў шматпавярховага дома па вуліцы Сацыялістычнай (каля магазіна «Крышталь») магла мець куды больш горшыя вынікі.

 

Наталля ВІЛЕНТА, "Голас Любаншчыны"


Перейти к полному списку »
В начало
Карта сайта