Программы по ПДД
Конкурс «Дорожный следопыт»



 
 
 
 




Новости / Новости, акции, мероприятия, события


19.09.2018 Служба днi i ночы…


Сяргей Раманавіч КЛАЧКО – адзін з тых, хто шмат гадоў абараняў спакой, правапарадак, а нярэдка і само жыццё жыхароў Валожынскага раёна.

Службу ў аддзеле ўнураных спраў пачынаў з самых нізоў. Спачатку працаваў участковым інспектарам міліцыі ў райцэнтры, і на тэрыторыі Валожынскага сельсавета. А як назапасіў вопыту, быў перавезены ў аддзяленне крымінальнага вышуку. Тут затрымаўся аж да выхаду на заслужаны адпачынак.

Калі зазірнуць у летапіс РАУС, то можна даведацца, што маёр міліцыі, старшы оперупаўнаважаны крымінальнага вышуку Сяргей Раманавіч Клачко заўсёды карыстаўся заслужанай павагай як з боку калег, так і з боку кіраўніцтва. Пра гэта сведчаць яго шматлікія ўзнагароды. Сярод самых значных – медаль “За бездакорную службу” ІІІ ступені, нагрудны знак “За выдатную службу”, медаль “За самаадданую службу” ІІ ступені. Назвы адзнак гавораць самі за сябе…

Лёгкіх працоўных будняў у супрацоўніка крымінальнага вышуку не бывае. Даводзіцца сутыкацца з людскім болем, падвяргацца небяспецы, вытрымліваць цяжкія фізічныя і маральныя нагрузкі. Наш раён у плане злачыннасці не самы складаны, аднак ад страшных здарэнняў таксама не застрахаваны. Аднойчы Сяргею Клачко давялося выязджаць у складзе следчай групы на апазнанне загінуўшага чалавека. На целе меліся яўныя прыкметы гвалтоўнай смерці. Яно было кінута пад мостам каля вёскі Рум, а каб ускладніць апазнанне нябожчыка, забойца абліў яго бензінам і падпаліў. Праз некаторы час міліцыя ўстанавіла асобу забітага і злачынцы. Імі аказаліся сваякі, дзядзька і пляменнік з Івянца. Апошняя іх спрэчка ў стане алкагольнага ап’янення скончылася трагедыяй. Каб пазбегнуць пакарання, вінаваты ўцёк за межы рэспублікі. Аднак супрацоўнікі аддзела крымінальнага вышуку РАУС яго вылічылі і вярнулі. Мужчыну вынесены суровы прыгавор.

Неяк у суседнім Маладзечанскім раёне адбылася серыя разбойных нападзенняў на аўтаўладальнікаў. Да высвятлення абставін справы падключыліся праваахоўнікі з усёй вобласці. Калі зламыснікі адчулі, што трапілі ў поле зроку міліцыі, паспрабавалі ўцячы. Быў аб’яўлены план “Перахват”. Каля вёскі Сугвазды рабаўнікі кінулі аўтамабіль і разбегліся ў розныя бакі. Але дарогі іх аказаліся тупіковымі. Валожынскія аператыўнікі ўцекачоў злавілі, за што і атрымалі падзяку ад калег з усяго рэгіёну.

І гэта толькі два эпізоды з працоўнай біяграфіі Сяргея Клачко. На пытанне, у чым сакрэт паспяховай службы яго і калег, Сяргей Раманавіч адказвае коратка: “Мы стараліся…”.

 

Cупрацоўнікi крымінальнага вышуку ў кабiнеце Махмудава А.Г.

А яшчэ аддае даніну павагі тагачаснаму свайму кіраўніку – Артуру Махмудаву, які задаваў тон у рабоце аддзела, умела планаваў тактычныя дзеянні, меў стратэгічнае бачанне, быў да падначаленых патрабавальным, але і справядлівым. Вопыт, назапашаны падраздзяленне крымінальнага вышуку за гады службы ў ім Сяргея Клачко і яго паплечнікаў – не толькі гісторыя. Гэта школа мужнасці, прафесіяналізму, вернасці доўгу для маладых аператыўнікаў.

Алена ЗБІРЭНКА. Фота аўтара


Перейти к полному списку »
В начало
Карта сайта