Программы по ПДД
Конкурс «Дорожный следопыт»
 



 
 
 
 




Новости / Новости, акции, мероприятия, события


11.01.2019 Чалавек і яго справа: заслужаны давер участковаму інспектару міліцыі Дзянісу Богдану


Участковы– чалавек на вёсцы адмены. І не толькі таму, што ў форме. Людзі бачаць у ім абаронцу ў час бяды, памочніка ў рашэнні праблем. Каб цалкам апраўдаць спадзяванні сваіх падапечных, участковы павінен быць уважлівым, прадбачлівым і ведаць, чым жыве кожны падворак.

Капітан міліцыі Дзяніс Анатольевіч БОГДАН хоць нарадзіўся і працяглы час жыў ў Маладзечне, даўно стаў “сваім” для жыхароў 50 вёсак на тэрыторыі Валожынскага сельсавета. З даручаным участкам ён пазнаёміўся хутка, бо ад прыроды надзелены добрай памяццю на твары і прозвішчы, да таго ж лёгка арыентуецца ў новай абстаноўцы. Ды і да работы ў яго стаўленне самае сур’ёзнае. Інакш чым можа растлумачыць факт, што атрымаўшы “прапіску” ў Валожынскім РАУС, Дзяніс Анатольевіч тут жа перавёз сям’ю на месца службы. Жонка, медык па адукацыі, уладкавалася працаваць у бальніцу, двое старэйшых дзяцей вучацца ў СШ № 2, малодшы ходзіць у сад.

Напрыканцы мінулага году ў Валожынскі РАУС прыйшло пісьмо ад жыхаркі горада Мінска. Жанчына напісала, што мае дачу непадалёку ад Валожына, ў Брыльках. Набываючы тут участках і дом, хвалявалася: як надоўга пакідаць без нагляду маёмасць? Аднак цяпер гаспадыня ўпэўнена, што мясцовы ўчастковы інспектар міліцыі Богдан не толькі забяспечвае грамадскі правапарадак у вёсцы, але і паспяхова займаецца прафілактыкай злачынстваў, у тым ліку і крадзяжоў. Работай праваахоўніка яна вельмі задаволена, аб чым і паспяшалася паведаміць кіраўніцтву РАУС.

Падзякі ў свой адрас супрацоўнікі міліцыі ўспрымаюць з удзячнасцю, але ацэньваюць іх як стымул працаваць яшчэ з большай самааддачай, кіруючыся прынцыпамі гуманізму і справядлівасці.

Алена Збірэнка


Перейти к полному списку »
В начало
Карта сайта