Программы по ПДД
Конкурс «Дорожный следопыт»



 
 
 
 




Новости / Новости, акции, мероприятия, события


15.03.2015 Стоўбцы: Участковы ў роднай вёсцы

 

Каго, як не ўчастковага інспектара міліцыі, лепш за ўсіх ведаюць вясковыя жыхары?!. А калі ён яшчэ і мясцовы, нарадзіўся і вырас сярод іх?!. Дзмітрый Дарашчук якраз участковы са сваіх, карэнных. 

Пасля прыходу ў райаддзел міліцыі ён непрацяглы час абслугоўваў Стоўбцы, а з 2011 года кіраўніцтва даверыла яму Старасвержанскі сельсавет – адміністрацыйны ўчастак, які можна назваць для яго родным. У цэнтральнай вёсцы, Старым Свержані, Дзмітрый жыве разам з бацькамі – Валерыем Дзмітрыевічам і Ліліяй Анатольеўнай. Сям’я Дарашчукоў – паважаная вяскоўцамі. Бацька Дзмітрыя, ветурач па адукацыі, усё жыццё звязаў з ААТ «Агранёманскі», у гэтай гаспадарцы лічыцца заслужаным работнікам. Матуля працуе бухгалтарам у цэнтральнай раённай бальніцы. Дарэчы, блізкія і сваякі Дарашчукоў, з якімі яны падтрымліваюць цесныя сувязі, аказалі ўплыў і на прафесійны выбар Дзмітрыя. У прыватнасці, яго цётка з горада Іркуцка да выхаду на пенсію служыла ў расійскай паліцыі, цяпер служаць там яе дачка і зяць.

– За адносна кароткі час Дзмітрый Дарашчук зарэкамендаваў сябе як сярод калег, так і сярод аднавяскоўцаў. З першага дня службы ў міліцыі паступіў вучыцца ў Акадэмію Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь. У гэтым годзе атрымае дыплом выпускніка, – пералічвае заслугі падначаленага начальнік аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі райаддзела міліцыі Юлія Белавусава.

На сваім адміністрацыйным участку Дзмітрый актыўна супрацоўнічае з кіраўніцтвамі ААТ «Агранёманскі» і Старасвержанскага сельвыканкама. За мінулы год, напрыклад, ён адрэагаваў і прыняў рашэнне па 260-ці матэрыялах. Прыцягнуў да адказнасці за распіванне спіртнога ў грамадскіх ці на рабочых месцах 73 асобы. Выявіў шэсць фактаў самагонаварэння. Чатыры аналагічныя факты ўжо зафіксаваны ім у бягучым годзе. Так, у жыхара Ператокаў было канфіскавана 37 літраў самагоннай брагі разам з самагонным апаратам, жыхарка Залужжа пазбавілася двух самагонных апаратаў…

З боку ўчастковага плённая работа вядзецца з тымі, хто злоўжывае спіртнымі напіткамі. Грамадзян з падобнымі характарыстыкамі ён літаральна не выпускае з поля зроку.

Участковы Дзмітрый Дарашчук знаходзіцца сярод людзей, у гушчыні іх жыцця і праблем. Калі людзі ідуць з ім на кантакт, дзеляцца сваімі трывогамі і радасцямі, значыць – давяраюць яму, бачаць вынікі яго працы.

Таццяна ПЯТКЕВІЧ,
"Прамень"


Перейти к полному списку »
В начало
Карта сайта