Управление внутренних дел минского облисполкома
Управление внутренних дел минского облисполкома Карта сайта

Новости / Новости, акции, мероприятия, события


27.11.2017 У вілейскага падлетка ў руках выбухнула петарда: хлопчык у бальніцы

 

У выхадныя кампанія вілейскіх падлеткаў вырашыла ўзарваць петарду. Гульня скончылася трагічна.

Па словах Кацярыны Млечкі, намесніка начальніка Вілейскага РАУС, хлопчыка з рванымі ранамі двух пальцаў даставілі ў хірургічнае аддзяленне маладзечанскай бальніцы. Пацярпелы – 14-гадовы вучань адной з гарадскіх школ. Зараз па гэтым факце міліцыя праводзіць праверку.

– Падлеткі, якія былі з пацярпелым, блытаюцца ў паказаннях, – кажа Кацярына Аляксандраўна. – Адны кажуць, што петарду набылі ў інтэрнэт-краме, другія – што вырабілі самастойна.

Перад навагоднімі святамі супрацоўнікі Вілейскага РАУС звяртаюць увагу бацькоў, каб былі больш пільнымі і не дапускалі падобных здарэнняў.

«Рэгіянальная газета»


Перейти к полному списку »
В начало
Карта сайта