Программы по ПДД
Конкурс «Дорожный следопыт»








Новости / Новости, акции, мероприятия, события


13.07.2016 Геройскі ўчынак сяржанта міліцыі

 

Для міліцыянера патрульна-паставой службы сяржанта міліцыі Аляксея Філімончыка падзяка ад начальніка раённага аддзела ўнутраных спраў за выратаванне дзіцяці стала нейкім чынам нечаканасцю: Аляксей быў упэўнены, што пра здарэнне на Пцічы, пасля якога мінуў амаль цэлы месяц, ніхто нічога не ведае…

15 чэрвеня (у адзін з дзён свайго чарговага адпачынку) Аляксей стаяў на мосце праз Пціч. Дзень быў не спякотны, купацца ніхто відавочна не збіраўся, таму хлапчук, які спускаўся да ракі, прыцягнуў увагу Аляксея. У руках у хлапчука была пластыкавая бутэлька, у якую ён, верагодна, хацеў набраць вады. У нейкі момант дзіця не ўтрымалася і пачало саслізгваць па бетонных плітах у раку.

 Пад вадой бетонныя пліты яшчэ больш слізкія, — расказвае Аляксей, успамінаючы падзеі таго чэрвеньскага дня. — Таму хлапчук не змог утрымацца і ўпаў у ваду. Глыбіня аказалася большай, чым хацелася б.

Хлопчык відавочна не спраўляўся з сітуацыяй. Думаць часу не было, таму Аляксей кінуўся ў раку. Падхапіў хлапчука і падштурхнуў яго да берага. — Вось, уласна, і ўсё, — сціпла завяршае расказ Аляксей. — Нічога гераічнага я не зрабіў…

Менавіта па прычыне гэтай самай сціпласці, напэўна, да гэтага часу не адбылося ніякай сур’ёзнай размовы пра здарэнне ні з самім выратаваным хлопцам, ні з яго бацькамі. Аляксей упэўнены, што зрабіў так, як гэта зрабіў бы любы іншы чалавек.

Пра ўчынак калегі кіраўніцтва Пухавіцкага РАУС даведаліся ад мясцовых жыхароў. Амаль выпадкова. А калі давдаліся вырашылі, што Аляксея абавязкова трэба адзначыць.

Алена Шантыка,
Мікалай Дзяшковіч, намеснік начальніка Пухавіцкага РАУС.

 


Перейти к полному списку »
В начало
Карта сайта